Расія траціць на дарожную гаспадарку менш за Беларусь і Манголію

Аб’ёмы выдаткаў Расіі на дарожную гаспадарку меншыя, чым у Беларусі і Манголіі. Пра гэта сёння заявіў на паседжанні расійскага ўраду міністр транспарту Расійскай федэрацыі Ігар Левіцін. Паводле яго словаў, шчыльнасць дарожных сетак у Расіі ў разліку на адзінку плошчы тэрыторыі і на аднаго жыхара ад 2 да 25 разоў ніжэй, чым у краінах Еўрасаюза, ЗША і нават шэрагу краін Азіі.

РОСБАЛТ