Расія выдала ў Беларусь удзельніка гарадоцкага сафары на авечак
Незвычайнае паляванне адбылося яшчэ ў жніўні мінулага года.
Як паведамляе БЕЛТА, два маладыя жыхары Шумілінскага раёна вырашылі зладзіць беларускі варыянт сафары. На пераробленым "масквічы" яны паехалі ў Гарадоцкі раён, каб упаляваць авечак. Паляўнічы разам з напарнікам-кіроўцам употай падабраўся да атары авечак, дачакаўся, пакуль пастухі адыдуць далей убок, а потым стрэліў з паляўнічай стрэльбы.
Падхапіўшы падстрэлены "шашлык", стралок кінуўся да аўтамабіля. Аднак далёка машына не ад'ехала — заглухла. Кіроўцу затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў: занадта прыкметным апынуўся транспартны сродак.
Авось асноўны "герой палявання" паспеў уцячы ў Расію. Сёлета ў верасні яго экстрадавалі ў Беларусь. Неўзабаве маладыя людзі стануць перад судом. Ім пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Фота — turspeak.ru