Расія вырашыла "ўзброіцца" досведам беларускіх дарожнікаў
Расійскія дарожнікі возьмуць на ўзбраенне досвед беларускіх калег у будаўніцтве, утрыманні і рамонце аўтамабільных дарог. Пра гэта заявіў міністр транспарту Расіі Ігар Левіцін падчас наведвання Беларусі. Ён абмяркоўваў з міністрам транспарту і камунікацый Беларусі
Уладзімірам Сасноўскім і іншымі беларускімі спецыялістамі актуальныя
праблемы ўзаемадзеяння дзвюх краін у дарожна-транспартнай сферы.
Левіцін адзначыў, што ён здзіўлены пераважна добрым станам дарог у нашай краіне, інфармуе ИТАР-ТАСС.
Левіцін адзначыў, што ён здзіўлены пераважна добрым станам дарог у нашай краіне, інфармуе ИТАР-ТАСС.