Расія забараніла пастаўкі рыса, арахіса і кунжута з Індыі
Расія з 1 траўня забараніла пастаўкі рыса, арахіса і кунжута з Індыі. Такое рашэнне было прынятае яшчэ ў сакавіку. Падчас праверак шматлікіх партыяў крупаў, кунжута і арахіса былі
выяўленыя шкодныя дамешкі. Аднак індыйскі бок так і не прыняў
неабходныя захады па ўрэгуляванні сітуацыі.
Нагадаем, што Індыя з’яўляецца найбуйнешым пастаўшчыком рысу ў Расію, паведамляе «Інтэрфакс».
Нагадаем, што Індыя з’яўляецца найбуйнешым пастаўшчыком рысу ў Расію, паведамляе «Інтэрфакс».