Расія знайшла беларускага "траянскага каня" ў бранскіх лясах
У Расіі заклапочаныя экспансіяй беларускіх камбайнаў. Як піша сайт Interfax-Russia.ru, "стальныя траянскія кані з Беларусі спрабуюць выцясніць данскіх і краснаярскіх пабрацімаў з шырокіх расійскіх прастораў".
У прыватнасці, выданне згадвае створанае чатыры гады таму сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства па выпуску камбайнаў "Брансксельмаш". З яго дапамогай камбайны "Гомсельмаша" збіраюцца на Браншчыне і без праблемаў прадаюцца ў Расіі.
Прычым, многія камплектуючыя беларускае прадпрыемства закупляе ў расійскіх вытворцаў, а пасля з Гомеля дастаўляе іх на Браншчыну. Interfax-Russia.ru б'е ў званы: беларусы прыдумалі гэтую схему выключна з выгадай для сябе, а расійскія вытворцы нясуць страты.
Паводле звестак Interfax-Russia.ru, больш за 73% экспарта "Гомсельмаша" ідзе ў Расію. "Гомельска-бранская" тэхніка пастаўляецца ў 45 рэгіёнаў суседняй краіны. А вось свой рынак беларусы актыўна абараняюць ад расійскіх вытворцаў і ўжо год цягнуць з закупкай 200 камбайнаў "Ростсельмаша".