Расіян папярэдзілі, што беларускае малако пагражае іх жыццю і здароўю

Упраўленне Расспажыўнагляду па Стаўрапольскім краі распаўсюдзіла гучную заяву, што беларускае малако можа пагражаць жыццю і здароўю людзей. Пра гэта паведамляе тэлерадыёкампанія "Ставрополье".  У заяве адзначаецца, што санітарна-эпідэміялагічныя дазволы на малако і малочную прадукцыю, выпушчаную ў Беларусі, выдаваліся з парушэннямі закону. Дзеянне гэтых дазволаў прыпынена да адмысловага распараджэння. Жыхароў і госцяў Стаўраполля ў сувязі з гэтым просяць праявіць пільнасць. Тых, хто пабачыць у продажы малочны прадукт з надпісам "зроблена ў Беларусі", просяць паведаміць пра гэта ў мясцовы Расспажыўнагляд.