Расіянам, затрыманым 19 снежня ў Мінску, зменена абвінавачванне
Двум расіянам, затрыманым 19 снежня ў Мінску, зменена прад'яўленае раней абвінавачванне — з арганізацыі масавых беспарадкаў на ўдзел у іх. Пра гэта БелаПАН паведаміў дарадца пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў.
"На сённяшні дзень расіянам інкрымінуюць толькі злачынствы, прадугледжаныя часткай 2 артыкула 293 — удзел у масавых беспарадках. Дадзеным артыкулам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 3 да 8 гадоў", — сказаў Гусеў.
Ён падкрэсліў, што "якіх-небудзь істотных доказаў віны расійскім грамадзянам пакуль не прад'яўлена".