Расіяне спрабавалі джыпам раздушыць мядзведзя, ён вырваўся і пакусаў кола
Здарэнне адбылося на Курыльскіх астравах. Пасля з'яўлення ў інтэрнэце відэа праваахоўнікі распачалі праверку.
У Расіі на Курыльскіх астравах група грамадзян здзекавалася з жывёлы. Трое аўтааматараў (двое мужчын і жанчына) спрабавалі раздушыць мядзведзя джыпам. Як інфармуе Delfi, яны яго пераехалі восем разоў, а пасля прыціснулі ўседарожнікам да зямлі. З відэа вынікае, што яны вырашалі: зарэзаць мядзведзя ці жорстка з яго паздзекавацца.
Аднак мядзведзь здолеў вызваліцца, вылез з-пад джыпа, пакусаў кола і атакаваў іншы аўтамабіль, адкуль вялася відэаздымка, чым вельмі напалохаў жанчыну. Пасля з'яўлення ў інтэрнэце відэа праваахоўнікі распачалі праверку, яны шукаюць мужчын і жанчыну. Можа быць распачатая крымінальная справа.