Расіянін хацеў правезці праз мяжу RUR 385 тысяч

На пункце афармлення гомельскай мытні "Церахоўка" ў часе правядзення мытнага кантролю цягніка "Адлер — Мінск", што накіроўваўся з Украіны ў Беларусь, грамадзянін Расійскай Федэрацыі адмовіўся рабіць дэклараванне тавараў, заявіўшы, што дэклараваць яму няма чаго і тавараў такога кшталту ён не мае. Але пры даглядзе ў яго знайшлі сродкі ў памеры 385 тысяч расійскіх рублёў, што перавысіла дазволеную да ўвозу без пісьмовага дэкларавання суму на 70 000 рублёў банка Расіі.

Таму гэтыя 70 тысяч расійскіх рублёў канфіскавалі, а па факце незаконнай спробы правезці валюту праз мяжу распачалі адміністрацыйны працэс, паведамляе сайт Гомельскай мытні.