Расіянін спрабаваў вывезці з Украіны 15 кг золата і срэбра

Ва Украіне на дзяржаўнай мяжы ў пункце пропуску “Гопціўка” памежнікі і мытнікі затрымалі грамадзяніна Расіі, які спрабаваў пазапраўна правезці у Расію амаль 2 кг золата і больш за 13 кг срэбра.
Як паведаміў прэс-сакратар Харкаўскага памежнага атрада Дзмітрый Гаркольцаў, расіянін, які знаходзіўся ва Украіне па прыватных справах, спрабаваў вывезці каштоўны метал на аўтамабілі Volkswagen.

Кольцы, крыжыкі, падвескі з каштоўных металаў у поліэтыленавых пакетах былі знойдзеныя ў заднім бамперы аўтамабіля пры дапамозе тэхнічных прылад.

УНІАН