Расіянін вёз беларусам гарэлку для разліку за працу
50 літраў спіртных напояў вёз грамадзянін Расіі ў вёску Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна.
Так ён меркаваў разлічыцца з мясцовымі жыхарамі, якія працавалі ў яго на будоўлі у Расіі.
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі яго ў вёсцы Агарэвічы. У багажніку яны знайшлі 10 літраў самагонкі, 30 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці і 20 бутэлек расійскай гарэлкі “Пяць азёраў” без акцызных марак Беларусі. Як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, спіртное канфіскавалі.