Расіянін, які надурыў банк Цінькова, уцякае за мяжу

Жыхар Варонежа Дзмітрый Агаркаў стаў вядомым пасля таго як СМІ даведаліся пра яго цяжбу з банкам “Цінькофф крэдытныя сістэмы”. Афармляючы крэдытную карту гэтай установы, ён дробным шрыфтам дадаў у тыпавую дамову свае ўмовы: адмову плаціць камісіі і працэнты, а таксама нулявую працэнтную стаўку. За невыкананне гэтых пунктаў, згодна з адрэдагаваным тэкстам дамовы, банк павінен быў выплаціць Агаркаву кампенсацыю.

Калі ж супрацоўнікі “Цінькофф крэдытныя сістэмы” паскардзіліся на Агаркава ў суд, ён выставіў банку прэтэнзіі на суму ў 730 тысяч долараў. Што выклікала абурэнне з боку старшыні банка Алега Цінькова, які ў сваім твітары паабяцаў “пасадзіць” варонежца на 4 гады.

"Учора ўвечары прыехаў дадому, да мяне датэлефанаваліся адвакаты і распавялі пра заявы Цінькова з пагрозамі. Гэта чалавек са сваімі сувязямі, грашыма наўпрост кажа, што я буду сядзець чатыры гады… Я прашу прабачэння, але з сённяшняга дня мяне ў Расійскай Федэрацыі больш не будзе”, - сказаў у інтэрв'ю выданню Slon жыхар Варонежа.