Расіянкі, грачанкі, полькі і ўкраінкі кахаюцца больш за ўсіх у Еўропе

Гэта высновы даследавання, якое правяла міжнародная арганізацыя GFK.  Доследы ладзіліся пры канцы 2009 года, пра якасць жыцця распыталі 24 тысяч жанчын ва ўзросце 15-49 гадоў з 17 краін Еўропы і з Турцыі. Выявілася, што 49% расіянак, 44% грачанак і па 43% полек і ўкраінак кахаюцца часцей, чым раз на тыдзень. Невядома, чаму даследчыкі не спыталіся беларусак.

Таксама засталося невядомым, чаму пра частату мілосных актаў даследчыкі распытвалі толькі жанчын. Магчыма, яны менш схільныя да пахвальбы?

93% усіх апытаных еўрапеек заявілі, што для іх найважнейшая ў жыцці рэч – сям’я. На другім месцы (90%) выгляд і адчуванне ўласнай прывабнасці. На трэцім – прафесійныя поспехі (82%).