Расійцы не могуць здаваць аналізы за мяжой
Расійцы цяпер не маюць права адпраўляць сваіх аналізаў за мяжу. Федэральная мытная служба спыніла высылку біялагічных медычных узораў чалавека, ад валасоў да крыві. Забарона можа адбіцца на здароўі дзясяткаў тысячаў хворых, якія спадзяваліся атрымаць меддапамогу за мяжой. Аказваецца, забарону інспіравала ФСБ у рамках барацьбы зь біятэрарызмам, канцэпцыю якой падпісаў Уладзімір Пуцін у 2004 г. Кіраўнік ФСБ Мікалай Патрушаў лічыць, што шэраг медычных цэнтраў і НДА Захаду рыхтуе “генна-біялагічную зброю” супраць насельніцтва Расіі.
Чэкісты цвердзяць, што гэта будзе этнічна скіраваная зброя, якая будзе выклікаць менавіта ў расійцаў смерць або бясплоддзе.
Чэкісты цвердзяць, што гэта будзе этнічна скіраваная зброя, якая будзе выклікаць менавіта ў расійцаў смерць або бясплоддзе.