Расійскае інфармагенцтва пагражаюць зачыніць за нецэнзурную лаянку
Раскамнагляд падае пазоў у суд, каб прызнаць несапраўдным пасведчанне аб рэгістрацыі інфармацыйнага агенцтва "Росбалт".
Прычынай для заявы, як паведамляецца, сталі "неаднаразовыя грубыя парушэнні электронным перыядычным выданнем патрабаванняў закона "Пра СМІ" (размяшчэнне матэрыялаў, якія змяшчаюць нецэнзурную лаянку)".
"Росбалт" — федэральнае інфармацыйна-аналітычнае агенцтва з галоўнымі офісамі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, прадстаўніцтвамі ў Расіі ды краінах замежжа, адзначае ВВС.
Сайт www.rosbalt.ru з'яўляецца адным з самых буйных інфармацыйных рэсурсаў Расіі. Па звестках кампаніі "Медыялогиія", у 2012 годзе партал стаў самым цытаваным інфармацыйным рэсурсам Санкт-Пецярбурга.
Фота — ntv.ru