Расійскае Прымор'е вярнула ў Беларусь каля 20 тон быхаўскага тварагу
Як паведамляе РІА "Дэйта", у Прыморскім краі Расіі спыненая пастаўка і продаж буйной партыі беларускага тварагу. Па словах супрацоўнікаў Рассельгаснагляду, тварог не адпавядаў патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту на малако і малочную прадукцыю. Уся прадукцыя была вернутая ў Беларусь.
Гаворка ідзе пра 19,4 тон тварагу з ААТ "Быхаўмалако". Як паказалі лабараторныя выпрабаванні, у тварагу наяўнасць дражджэй перавышае гранічна дапушчальную норму ў 10 разоў, а ўтрыманне цвілі перавышала нормы ў 5 разоў.