Расійскага грамадзяніна вызвалілі з мінскага ізалятара

Расійскі грамадзянін Уладзімір Бялонін вызвалены з мінскага ізалятара на Акрэсціна, дзе ён правёў больш за 6 сутак. Студэнта падазравалі ў датычнасці да выбуху ў Мінску 4 ліпеня.  У пастанове аб вызваленні Бялоніна паведамляецца, што цяпер зніклі "падставы для далейшага [яго] затрымання". Яму аддалі сістэмны блок камп'ютара і мабільны тэлефон, паведамляе БелаПАН.

Як мы ўжо паведамлялі, расійская амбасада ў Мінску двойчы накіроўвала ў МЗС Беларусі ноту ў сувязі з затрыманнем расійскага грамадзяніна.