Расійскага "лаўца пакемонаў у царкве" асудзілі на 3,5 года ўмоўна

Расійскага "лаўца пакемонаў у царкве" асудзілі на 3,5 года ўмоўна

Верх-Ісецкі суд Екацярынбурга прызнаў блогера Руслана Сакалоўскага вінаватым ва ўзбуджэнні нянавісці па рэлігійнай і нацыянальнай прыкметах , а таксама ў абразе пачуццяў вернікаў, піша "Новая газета".

Абвінавачванне прасіла пасадзіць Сакалоўскага на тры гады шэсць месяцаў у калонію агульнага рэжыму. На думку пракурора Кацярыны Калінінай, у калоніі-пасяленні Сакалоўскі не выправіцца. Таксама абвінавачанне заявіла, што блогер адмаўляў існаванне Бога і надзяляў Хрыста якасцямі "пакемонаў і зомбі". 

Хлопца затрымалі пасля публікацыі відэа, на якім ён гуляў у Pokemon Gо у адным з храмаў Екацярынбурга. Яго абвінавацілі ў абразе пачуццяў вернікаў і ва ўзбуджэнні нянавісці па рэлігійнай і нацыянальнай прыкметах.

Па версіі следства, у сваіх роліках блогер абражаў адразу некалькі сацыяльных груп — праваслаўных хрысціянаў, мусульманаў і феміністак.