Расійская буржуазія душыць Беларусь, сцвярджае “Саюз савецкіх афіцэраў”
Кіраўніцтва “Міжнароднага саюзу савецкіх афіцэраў”, штаб-кватэра якога знаходзяцца ў Маскве, выступіла ў абарону афіцыйнага Мінску ў канфлікце з “Газпромам”. У распаўсюджанай заяве сцвярджаецца, што “буйная буржуазія Расіі
свядома і мэтанакіравана душыць Беларусь у газавай пятлі, спрабуючы
падарваць яе эканоміку, ліквідаваць рэспубліку сацыяльнай
справядлівасці на тэрыторыі Савецкага Саюзу”.
“Савецкія афіцэры” лічаць, што іх “самай эфектыўнай падтрымкай брацкага беларускага народу” будзе аднаўленне ў Расіі “сапраўды народнай, савецкай улады”, паведамляе сайт Кампартыі Расіі. Якім чынам, яны паспрабуюць дасягнуць гэтай мэты, аўтары заявы не ўдакладняюць.