Расійская міліцыя абвяргае затрыманне Шэймана
Падмаскоўная дарожная міліцыя не пацвердзіла інфармацыю пра тое, што 15 жніўня інспектары затрымалі памочніка прэзідэнта Беларусі, генерал-палкоўніка Віктара Шэймана. Як нагадвае "Тэлеграф", у СМІ паведамлялася, што Шэймана затрымалі за перавышэнне хуткасці і выезд на сустрэчную паласу. Таксама адзначалася, што пасля высвятлення асобы Шэймана адпусцілі без афармлення якіх-небудзь штрафаў і дакументаў.