Расійская пракуратура правярае танцы кадэтаў на танку (відэа)
Чарговая скандальная гісторыя здарылася напярэдадні Дня Перамогі.
У Расіі выбухнула чарговая скандальная гісторыя з танцамі ў "неадпаведных месцах". На гэты раз пракуратура Краснадарскага краю правярае відэаролік з танцамі на танку Т-34. Іх наладзілі распранутыя навучэнцы Наварасійскага кадэцкага казачага корпуса. Здарылася гэта яшчэ чатыры гады таму, але ў інтэрнэце відэа з'явілася толькі цяпер.
Як інфармуе ТАСС, кіраўніцтва навучальнай установы назвала з'яўленне відэароліка правакацыяй. Сцвярджаецца, што кадэты рыхтаваліся да конкурса КВЗ і ў жартаўлівай форме спрабавалі паказаць, што служыць у войску не так і цяжка.
Нагадаем, у красавіку група дзяўчат была арыштаваная ці аштрафаваная за "эратычны" танец каля мемарыяла-музея "Малая зямля" ў Наварасійску.
Арэнбургскую танцавальную школу зачынілі за "танец пчолак" (відэа)