Расійскі амбудсмэн пацікавіўся затрыманымі ў Мінску расіянамі
Упаўнаважаны па правах чалавека ў Расіі Ўладзімір Лукін абмеркаваў з амбасадарам РФ у Беларусі Аляксандрам Сурыкавым сітуацыю з затрыманымі ў Мінску расійскімі грамадзянамі. Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы амбудсмэна, Сурыкаў запэўніў Лукіна, што амбасада робіць усе магчымыя захады для найхутчэйшага развязання гэтай сітуацыі.
Са свайго боку амбудсмэн запэўніў, што будзе працягваць сачыць за развіццём падзеяў.
Са свайго боку амбудсмэн запэўніў, што будзе працягваць сачыць за развіццём падзеяў.