Расійскі эпатажны мастак Паўленскі заплаціць штраф у 500 тысяч рублёў
Расійскі эпатажны мастак Пётр Паўленскі прызнаныя вінаватым у падпале дзвярэй будынку ФСБ на Лубянцы ў Маскве і павінен выплаціць ўтраф у 500 тысяч расійскіх рублёў. Такое рашэнне вынес Мяшчанскі суд Масквы ў сераду, 8 чэрвеня.
Абвінавачанне прасіла прыгаварыць Паўленскага да пакарання ў выглядзе штрафу ў 2 мільёны рублёў, а з улікам яго знаходжання пад вартай — да 1,5 мільёна. Аднак суд знізіў суму штрафа да 500 тысяч. Пад улік было ўзятае і знаходжанне пад вартай, і наяўнасць у абвінавачанага малалетніх дзяцей.
Абарона ў сваю чаргу настойвала на апраўдальным прысудзе і заяўлала, што абвінавачанню не ўдалося даказаць наяўнасць у дзеяннях мастака складу злачынства.
Апроч таго, з Паўленскага будзе спагнаны штраф па грамадзянскім іску, паданым вайсковай часткай 55002 ФСБ Расіі — гэта 481 тысяча расійскіх рублёў. У такую суму ФСБ ацаніла матэрыяльную шкоду ад падпалу дзвярэй, піша meduza.io.
Петр Паўленскі падпаліў дзверы ў будынку ФСБ ў лістападзе 2015 года ў рамках акцыі “Пагроза”. Яго абвінавацілі ў знішчэнні або пашкоджанні аб’ектаў культурнай спадчыны. Сёлета ў траўні мастака асудзілі на 1 год і чатыры месяцы абмежавання волі па абвінавачанні з вандалізме па справе аб акцыі “Свабода”. Падчас той акцыі, якая прайшла ў лютым 2014 года ў Санкт-Пецярбургу, Паўленскі са сваімі паплечнікамі падпальваў аўтамабільныя шыны і такім чынам імітаваў пратэсты нга кіеўскім Майдане.