Расійскі Першы тэлеканал спыняе вяшчанне ў Балтыцы

Прадстаўнік найбуйнейшага кабельнага тэлеаператара Starman заявіў, што ад сёння тэлеаператар спыняе трансляцыю ва ўсіх сваіх пакетах расійскага Першага канала для краін Балтыі.Такое рашэнне было прынята пасля таго, як пасярэднік паміж расійскімі тэлеканаламі і эстонскімі кабельнымі фірмамі Балтыйскі саюз аўтарскіх правоў падвысіў расцэнкі на свае паслугі на 300%. Удакладняецца, што пасярэднік абяцаў замяніць Першы тэлеканал каналам "Паляванне і рыбалка".
ONET