Расійскі прэм'ер: Не запасайцеся тушонкай, мылам і запалкамі! (відэа)
Дзмітрый Мядзведзеў перакананы, што эканамічнага крызіса ў Расіі ўдасца пазбегнуць.
У інтэрв'ю газеце "Комсомольская правда" прэм'ер-міністр заявіў: "Такога крызіса, які быў у 2008-2009 гадах, я ўпэўнены, нам удасца пазбегнуць. Тушонкай, мылам і запалкамі з соллю запасацца не трэба!".
Мядзведзеў паабяцаў, што фінансаванне сацыяльных праграмаў не будзе згортвацца.
Фота — ria.ru