Расійскі рубель сёння ізноў патаннеў
А долар і еўра працягваюць расці.
Па выніках таргоў на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 14 кастрычніка беларускі рубель аслабеў да еўра і долара, але ўмацаваўся да расійскага рубля. Курс еўра сёння склаў 13520, долара 10650. Гэта на 10 рублёў больш, чым 13 кастрычніка.
А вось расійскі рубль патаннеў да 263 беларускіх. 13 кастрычніка ён каштаваў 264.