Расійскі сатырык Задорнаў хоча купіць домік на Браслаўшчыне
Сатырык Міхаіл Задорнаў заявіў, што хоча купіць домік на Браслаўскіх азёрах і прыехаў загадзя, каб паглядзець больш канкрэтна. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" падчас канцэртнага турнэ па Беларусі.
Задорнаў распавёў, што ў якасці суверніраў з Беларусі павязе гранёныя шклянкі, чаркі і пральную дошку. З адмоўных уражанняў згадаў магілёўскі рэстаран, дзе ў меню англійскія назвы страваў напісаныя кірылічнымі літарамі.
Дарэчы, з іншых вядомых расійскіх медыяперсонаў у Мінску ўжо купіў сабе кватэру журналіст Сяргей Дарэнка. Яго жытло знаходзіцца ў Траецкім прадмесці ў цэнтры сталіцы.