Расійскіх хакераў абвінавацілі ў атаках на вэб-серверы Эстоніі
Міністр юстыцыі Эстоніі Рэйн Ланг абвінаваціў Расію ў атаках на вэб-серверы дзяржаўных установаў гэтай краіны. Паводле яго словаў, яны адбыліся 29 і 30 красавіка, і іх задачай было
паралізаваць працу інфармацыйнай сеткі дзяржавы. Праведзенае
расследаванне выявіла, што атакі ідуць з дзяржустановаў Масквы,
паведамляе Газета.Ру.