Расійскім камуністам давядзецца прасіць у Лукашэнкі дазвол на яго фота
Фотаздымкі кіраўнікоў дзяржаў будуць выкарыстоўвацца падчас выбарчай кампаніі ў Расіі толькі з іх згоды. За выкананнем гэтага патрабавання будзе сачыць Цэнтрвыбаркам. Там адзначылі, што маніпуляванне такімі выявамі недапушчальна, паколькі нельга блытаць выбаршчыкаў.
Нагадаем, раней лідэры КПРФ неаднаразова гаварылі пра тое, што могуць выкарыстаць падчас перадвыбарчай агітацыі фотаздымкі прэзідэнтаў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Венесуэлы Уга Чавеса.
“Эхо Москвы”