Расійскія аналітыкі лічаць стаўку абяцанага Беларусі крэдыта не рынкавай
Расійскія аналітыкі лічаць прапанаваную стаўку абяцанага Беларусі крэдыта не рынкавай. Пра гэта паведамляе газета “Коммерсантъ”. Нагадаем, напярэдадні міністр фінансаў нашай краіны Мікалай Корбут заявіў, што Беларусь разлічвае на атрыманне бюджэтнага крэдыту з боку Расіі ў памеры 1,5 мільярда рублёў па стаўцы LIBOR плюс 0,75%. Міністр адзначыў, што “па сутнасці, гэта камерцыйны крэдыт”.
Аналітыкі адзначаюць, што “па такіх стаўках нават найлепшыя пазычальнікі не могуць узяць крэдыт, не тое, што Беларусь з рэйтынгам В+”. Яны лічаць, што гэта проста падарунак лёсу для нашай краіны.
Таксама аналітыкі называюць 1,5 млрд “крэдытам лаяльнасці” і прызнаюць, што ён можа затармазіць рэформы ў Беларусі. Стала вядома, што афіцыйны Мінск гатовы пайсці на палітычныя саступкі Расіі – перавесці ў рублі разлікі па пастаўках ў краіну нафты.
Адзначым, што расійскі крэдыт мусіць кампенсаваць бюджэтныя праблемы нашай краіны з-за павышэння Расіяй цэнаў на газ. Аднак Мінфін Расіі дагэтуль не прыняў канчатковага рашэння ў справе крэдыту Беларусі.