Расійскія банкі вылучылі Беларусі крэдыт на 6 млрд расійскіх рублёў
Чатыры вядучыя расійскія банкі — "Ашчадбанк Расіі", Дзяржаўная карпарацыя "Банк развіцця замежнаэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк)", ААТ "Газпромбанк" і ААТ "Альфа-Банк" — выдалі Міністэрству фінансаў Беларусі сіндыкаваны крэдыт у суме 6 млрд расійскіх руб. Тэрмін крэдыту — больш за 1 год. Агентам па крэдыце прызначаны Ашчадбанк Расіі. Пра гэта паведамляе агенцтва РБК. Крэдыт, як заяўляюць расійскія банкі, "будзе накіраваны на развіццё інтэграцыйных і кааперацыйных сувязяў паміж дзвюма краінамі і будзе спрыяць устойліваму росту эканомікі Рэспублікі Беларусь".
Таксама Ашчадбанк, Знешэканамбанк, "Газпромбанк" і "Альфа-Банк" прызначаныя арганізатарамі размяшчэння на расійскім фондавым рынку дзяржаўных аблігацый Беларусі, намінаваных у валюце РФ. Агульны аб'ём размяшчэння аблігацый складзе 15 млрд расійскіх рублёў.
Выпуск аблігацый Беларусі, намінаваных у валюце Расійскай Федэрацыі, стане першым выпускам каштоўных папер замежнай дзяржавы на расійскім фондавым рынку.
Дарэчы, у гэтым месяцы Беларусь ужо атрымала крэдыт ад Сусветнага банка. 3 снежня ён выдаў Мінску сродку ў памеры 200 млн долараў на развіццё нацыянальнай эканомікі. Гэтыя сродкі будуць накіраваныя на пераадоленне наступстваў сусветнага фінансавага крызісу, а таксама на правядзенне рэформаў для аднаўлення ўстойлівага эканамічнага росту Беларусі.