Расійскія дыпламаты сёння наведаюць абвінавачаных расіян

Абвінавачаных у "арганізацыі масавых беспарадкаў" 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску грамадзянаў Расіі Арцёма Брэўса і Івана Гапонава 11 студзеня плануюць наведаць супрацоўнікі расійскага консульства, паведамляе Радыё Свабода.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік амбасады Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў. "Мы ў курсе ўсіх спраў, усё знаходзіцца на кантролі ў амбасады, таму няма падставаў дзеля таго, каб турбавацца", - распавёў Гусеў.

Брэўса і Гапонава, якія стала пражываюць у Беларусі, затрымалі ўвечары 19 снежня і асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.  29 снежня маладыя людзі зноў былі ўзятыя пад варту па справе арганізацыі масавых беспарадкаў. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.