Расійскія філолагі арганізавалі збор подпісаў у абарону Фядуты
Расійскія філолагі арганізавалі збор подпісаў пад зваротам у абарону свайго беларускага калегі — гісторыка літаратуры Аляксандра Фядуты, затрыманага ў Мінску ў ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў. Подпісы збіраюцца ў сацыяльных сетках і ў Інтэрнэце, і колькасць людзей, якія падпісаліся павялічваецца з кожным днём, перадае "Народная воля".
У звароце да прэзідэнта і ўраду Расіі ўтрымоўваецца заклік паўплываць на беларускія ўлады і "растлумачыць ім, што без прызнання законнасці апазіцыі і дыялогу з ёю... не толькі заходнія краіны, але і Расія не змогуць гаварыць ні аб якой дэмакратыі ў Беларусі".
Пад лістом ужо стаяць подпісы дзеячаў культуры і навукі Расіі, Літвы, Эстоніі, Італіі, ЗША, Беларусі.
Да Аляксандра Лукашэнка калегі Фядуты падкрэслена вырашылі не звяртацца.