Расійскія санітары спалілі 50 украінскіх качанят-"нелегалаў"

У Расіі белгарадскія мытнікі злавілі мясцовага жыхара на кантрабандзе. Як піша lifenews.ru, мужчына набыў на рынку ў Харкаве качанятаў і вёз іх на продаж у Расію. Кантрабандных качанятаў ён перавозіў у багажніку ўласнага аўто. Каб не трапіцца мытнікам, мужчына спрабаваў перайсці мяжу ў абыход пункта пропуску, але безвынікова.

У Рассельгаснаглядзе кажуць, што на затрыманых качанятаў не было ніякіх суправаджальных дакументаў. Расійскія ветэрынары прынялі рашэнне "ўтылізаваць" птушак, каб не рызыкаваць распаўсюдам хваробаў. Затрыманых качанят усыпілі і спалілі.

Фота — utyata.com.ua