Расійскія ўлады назвалі адной з прычын распаўсюду вошай захапленне сэлфі
Аб гэтым гаворыцца на сайце “Расспажыўнагляда”.
“Як ні дзіўна, у наш час нярэдка выяўляецца педыкулёз ў дзяцей і падлеткаў незалежна ад іх сацыяльнага становішча ў грамадстве. Прычынай распаўсюджвання педыкулёзу сярод падлеткаў, на думку экспертаў, стала захапленне сэлфі-фатаграфіяй, пры якой сумесныя здымкі групы падлеткаў або пары спрыяюць перадачы паразітаў пры дакрананні галовамі, паколькі гэта асноўны шлях перадачы вошай”, - сярод іншага гаворыцца ў заяве.
Захапленне "сэлфі" назіраецца па ўсім свеце ўжо некалькі гадоў. Аднак уплыў гэтай з'явы на распаўсюд вошай сярод дзяцей заўважаны пакуль толькі ў Расіі.