Расійскія войскі восенню прыбудуць у Беларусь для ўдзелу ў вучэннях

Каля 13 тысяч вайскоўцаў плануецца задзейнічаць падчас запланаванага на восень цяперашняга года аператыўна-стратэгічнага вучэння "Захад-2009". Ён праводзіцца ў рамках рэгіянальнай групоўкі Ўзброеных Сілаў Беларусі і Расіі. Як паведамляе "Інтэрфакс", з расійскага боку прымуць удзел сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя сілы і Супрацьпаветраная абарона, радыётэхнічная разведка. У адрозненне ад папярэдніх вучэнняў, калі расійскія вайскоўцы прыбывалі ў складзе ротаў, дык цяпер у Беларусь перакінуць брыгады.

Падчас вучэнняў "Захад-2009" будуць адпрацоўвацца і пытанні ўзаемадзеяння ў рамках Адзінай сістэмы Супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі, пагадненне аб якой было падпісанае сёлета ў Маскве.