Расійскую актывістку "Салідарнасці" судзілі, аднак прысуд не вынеслі
Расійскую актывістку "Салідарнасці" Анастасію Рыбачэнка з Масквы судзілі, аднак прысуд не вынеслі, распавяла Вольга Чайчыц, якая знаходзілася з Анастасіяй у адным карцары ў час суда.
Справа ў тым, што Анастасію затрымалі значна пазней, чым іншых, і не на вуліцы Савецкай, а каля Макдональдса каля станцыі метро "Кастрычніцкая". Як сцвярджала Анастасія ў час суда, яна прыехала ў Мінск з хлапцом як турыст, проста пазнаёміцца з Беларуссю. Калі яны збіраліся ўвечары зайсці ў Макдональдс папіць кавы, іх затрымалі.
Чайчыц: "У пратаколе, з якім Анастасія не згодна, сцвярджаецца, як ва ўсіх, што яе затрымалі на Савецкай. І час пазначаны асноўнага хапуна. З-за такіх моцных разыходжанняў і з-за таго, што гэта расійская грамадзянка, прысуд не вынеслі, удакладніла Чайчыц. Сказалі, што яе справу перададуць назад на Акрэсціна. Анастасію таксама даставяць туды да далейшага разбіральніцтва".