Распачалося музычнае галасаванне для канцэрту “Салідарныя з Беларуссю“

Галасаванне вырашыць, хто першым зайграе на канцэрце “Салідарныя з Беларуссю - 2010“. Сярод 15 удзельнікаў галасавання два беларускія гурты - Amaroka (Менск) i Perfect Life (Наваполацк). Галасаванне працягнецца да 8 красавіка. Пераможца атрымае магчымасць выступіць першым на канцэрце  і прабыць на сцэне 10 хвілін перад шматтысячнай аўдыторыяй. Галасаванне вырашыць, хто першым зайграе на канцэрце “Салідарныя з Беларуссю - 2010“.

Прагаласаваць можна на старонцы канцэрту аднойчы і з аднаго IP-адрасу. 




Нагадаем, канцэрт “Салідарныя з Беларуссю“ пройдзе 11 красавіка на Тэатральнай Плошчы ў Варшаве а 17:00. 



Увечары выступяць: 


Аляксандр Кулінковіч

Вячаслаў Корань 

Наста Някрасава

СПРАТ

Akurat

Robert Brylewski

Marcin DUŻE PE

Ewelina Flinta ды іншыя музыканты. 


Увага! Хочаце патрапіць на канцэрт не выходзячы з дому? Уключайце прамой эфір Еўрарадыё 11 красавіка а 20:00. Там будзе ўсё чуваць!