Распачаўся рэспубліканскі конкурс "Жанчына года"
Конкурс "Жанчына года" аб'яўлены ў Беларусі. Яго праводзіць грамадская арганізацыя "Беларускі саюз жанчын". Званне "Жанчына года" атрымаюць пераможцы конкурса ў сямі намінацыях: "За лідэрства і паспяховае кіраўніцтва", "За актыўную грамадскую дзейнасць", "За жаночую мужнасць" ды іншых. Як паведамляе БЕЛТА, вынікі будуць абвешчаныя да 8 сакавіка 2010 года.