Распаўсюдзіць звароты Някляева да студэнтаў не далі міліцыянты
Падчас распаўсюду звароту Ўладзіміра Някляева да абітурыентаў каля універсітэтаў БДУ, БДЭУ, МДЛУ ў Мінску былі затрыманыя 7 актывістаў кампаніі "Гавары праўду" і 2 журналісткі з відэкамерай. Прычым падчас затрымання журналістам паламалі тэхніку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіст кампаніі Юрась Алейнік. Юрась Алейнік: “Падчас раздачы былі затрыманыя некалькі групаў актывістаў. А каля БДУ акрамя трох актывістаў, якія раздавалі звароты, былі затрыманыя дзве дзяўчыны з відэакамерай. Прычым затрымлівалі даволі брутальна: камера разбіта і зламаны штатыў. Я на ўласныя вочы бачыў, як іх штурхалі і камера са штатывам упалі на зямлю”.
Усіх затрыманых развезлі па пастарунках Партызанскага, Фрунзенскага і Маскоўскага РАУС. Частку затрыманых, у тым ліку журналістак, ужо вызвалілі без пратаколаў. Два актывісты кампаніі, якіх затрымалі каля Лінгвістычнага ўніверсітэта, да гэтага часу знаходзяцца ў Партызанскім РАУС. Што з імі - не вядома. Дзяжурны, кажа Алейнік, дае супярэчлівыя звесткі: то затрыманых да іх не прывозілі, то кажа, што іх ужо адпусцілі. Між тым тэлефоны хлопцаў недаступныя.