Рассельгаснагляд знайшоў антыбіётыкі ў смалявіцкіх бройлерах

Рассельгаснагляд працягнуў на 3 месяцы рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю за прадукцыяй жывёльнага паходжання з 41 беларускага прадпрыемства. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства. Як сказанае ў паведамленні, гэтая мера звязаная з выяўленнымі антыбіётыкамі тэтрацыклінавай групы ў партыях малочнай і мясной прадукцыі, вырабленых гэтымі прадпрыемствамі.

Пад кантроль, у прыватнасці, трапілі Мінскі гармалзавод №1, Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат, Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка, фірмы "Малочныя горкі", "Белавежскія сыры", "Інка-фуд" ды іншыя. Поўны спіс можна пабачыць тут.

У гэтым жа дакуменце гаворыцца аб зняцці рэжыму ўзмоцненага кантролю з 9 беларускіх прадпрыемстваў, якія раней лічыліся нядобранадзейнымі.