Расследаванне па знішчэнні крыжоў у Курапатах падоўжанае па 30 траўня
Да 30 траўня падоўжанае расследаванне крымінальнай справы па факце знішчэння памятных крыжоў у Курапатах. Міліцыя тлумачыць гэта неабходнасцю далучыць да справы дакументы, якія пацвярджаюць статус мемарыяльных крыжоў. Як нагадвае БелаПАН, 11 студзеня міліцыя Бараўлянскага аддзела Мінскага РУУС спыніла крымінальны пераслед двух непаўналетніх мінчукоў. Іх затрымалі ўвечары 1 лістапада 2008 года на тэрыторыі Курапатаў і падазравалі ў знішчэнні памятных крыжоў. Сваё рашэнне следчая Алена Хільчук матывавала тым, што доказаў, атрыманых падчас расследавання, недастаткова для перадачы справы ў суд і прыцягнення да крымінальнай адказнасці маладых людзей — навучэнцаў школы і прафтэхвучэльні.
У канцы студзеня намеснік пракурора Мінскага раёна Эрнэст Койра прызнаў незаконным і неабгрунтаваным рашэнне Хільчук. Справа была накіраваная для дадатковага расследавання.
Дарэчы, за апошнія тры гады па фактах вандалізму ў Курапатах у трэці раз заводзіцца крымінальная справа. У першых двух выпадках злачынцы не былі знойдзеныя.