Расследаванне забойства журналісткі Ганны Паліткоўскай закончанае
Следчы камітэт Расіі заявіў пра завяршэнне расследавання забойства вядомай расійскай журналісткі Ганны Паліткоўскай (1958 - 2006). Чацвёра абвінавачваных неўзабаве апынуцца на лаве падсудных. Аднак, як
паведамляе Газета.ру, пра тых, хто замовіў забойства, па-ранейшаму
нічога невядома. Не затрыманы і выканаўца забойства. Судзіць будуць
толькі саўдзельнікаў у злачынстве.