Расспажыўнагляд: Беларусь пакуль не прыслала ніякіх дакументаў
У Расіі пакуль не атрымалі ніякіх дакументаў ад Беларусі, якія б пацвярджалі гатоўнасць нашай краіны выканаць ранейшыя дамоўленасці аб пастаўках малака. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар “Расспажыўнагляду” Любоў Варапаева.
Любоў Варапаева: “У мяне няма ніякіх звестак пра тое, каб яны нам што-небудзь даслалі”.
Нагадаем, 3 ліпеня старшыня “Расспажыўнагляду” Генадзь Анішчанка выказаў сумнеў, што беларускі бок дашле ўзоры малочнай прадукцыі да канца ліпеня, пра што было дамоўлена 17 чэрвеня. Паводле яго слоў, расійскі бок атрымаў толькі 30 узораў з меркаваных 400.
Анішчанка запатрабаваў, каб да 6 ліпеня Беларусь прадставіла дакументальныя доказы таго, што збіраецца выконваць пункты ранейшых дамоўленасцяў. У адваротным выпадку, Расія можа зноў прыпыніць пастаўкі нашага малака. У той жа дзень міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра заявіў, што працэс падавання ўзораў беларускай малочнай прадукцыі для афармлення дакументаў у Расію неабходна паскорыць.