Растоўскія казакі ўшануюць памяць антыбальшавіцкага змагара

Сёлета ў адной са станіц Растоўскай вобласці Расіі казакі ўсталююць помнік заснавальніку першых антыбальшавіцкіх атрадаў падчас грамадзянскай вайны палкоўніку Васілю Чарняцову (1890 - 1918). Гэта быў вядомы афіцэр, герой Першай сусветнай вайны, які камандаваў атрадам тагачаснага спецназу ды быў узнагароджаны ордэнам Георгія чацвёртай ступені. Першыя антыбальшавіцкія партызанскія атрады Чарняцоў пачаў фармаваць з ліку маладых казакоў у снежні 1917 года. Аднак ужо ў студзені 1918-га ён загінуў.

Неўзабаве будзе абвешчаны конкурс на лепшы праект мемарыяла. А ў лютым на месцы будучага помніка ўрачыста закладуць камень, інфармуе “Інтэрфакс”.