Ратавальнікі эвакуявалі некалькі паверхаў праз пажар у мінскай кватэры
Узгаранне адбылося ў сераду ўвечары на першым паверсе шматпавярховага жылога дома па вуліцы Касманаўтаў у Мінску.
Ратавальнікі высветлілі, што ў трохпакаёвай кватэры дзевяціпавярховага дома адбылося загаранне маёмасці на плошчы 6 кв. метраў. Жыллё належыць 46-гадоваму беспрацоўнаму мужчыну. Сам ён падчас пажару адсутнічаў, паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі правялі эвакуацыю 10 чалавек з найвышэйшых паверхаў, у тым ліку трох дзяцей, і патушылі пажар.
У выніку здарэння была пашкоджаная маёмасць у пакоі, у якім адбылося загаранне. Папярэдняя прычына пажару, па версіі МНС, — кароткае замыканне электраразеткі.
Фота: mchs.gov.by