Ратавальнікі вызвалялі палец дзяўчынкі ад формы для выпечкі (фота)

Бацькі прынеслі ў бальніцу да хірурга дзяўчынку, 2012 года нараджэння. Яна дома гулялася з формай для выпечкі кандытарскіх вырабаў і не змагла дастаць з яе палец. Не змаглі дапамагчы дачцы і бацькі, не рашыўся нешта рабіць і хірург. У бальніцу выклікалі ратавальнікаў (чатырох чалавек), якія з дапамогай адмысловых нажніц знялі з пальца дзяўчынкі форму.


Як паведамляе прэс-служба МНС, у медычнай дапамозе дзяўчынка патрэбы не мела.


Фота — 112.by