Раўнівы “мінёр” з Рэчыцкага раёна атрымаў паўгода арышту

21-гадовага жыхара Рэчыцкага раёна асудзілі на паўгода арышту за тое, што ён увёў у зман міліцыю і паведаміў пра выбуховае прыстасаванне, якога не было, апавядае “Камсамолка”. Ён пазваніў у міліцыю і паведаміў, што замінаваны вясковы клуб. Туды на дыскатэку пайшла яго каханая дзяўчына, якую хлопец раўнаваў і таму хацеў перашкодзіць ёй забаўляцца без яго. “Мінёр” ужо мае тры судзімасці і новым выракам быў задаволены. Рэч у тым, што апроч арышту ён павінен выплаціць яшчэ і штрафы за ілжывы выклік. Але ж паколькі хлопец беспрацоўны, то штрафы за яго будуць плаціць сваякі.