Разам з Х'юзам з мінскага "Дынама" сышоў і Ўладзімір Цыплакоў

Адстаўка Джыма Х'юза з пасады трэнера мінскага хакейнага клуба "Дынама" была выкліканая шэрагам паразаў. Разам з тым кіраўнік Беларускай федэрацыі хакею Ўладзімір Навумаў прызнаў і сваю памылку ў прызначэнні Дж.Х'юза. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар клуба Сяргей Новыш.
Новыш: Безумоўна, большы груз адказнасці заўжды ляжыць на трэнеры каманды. Хаця і Ўладзімір Навумаў прызнаўся, што гэта была і яго памылка. Магчыма, ён палічыў, што Х'юз мае вялікі досвед працы і зможа прыстасавацца да еўрапейскіх умоваў.

С.Новыш паведаміў, што разам з Х'юзам сыходзіць і памочнік галоўнага трэнера Ўладзімір Цыплакоў.