Разгляд справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў перанеслі на 16 сакавіка
Разгляд справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі перанесены на 16 сакавіка. Нагадаем, што справу пачаў разглядаць 10 сакавіка Вярхоўны суд Беларусі. На пачатку суда было вынесена некалькі хадайніцтваў. Так, суддзя задаволіў хадайніцтва фігуранта працэса Аляксандра Ларына, каб журналістам забаранілі фота- і відэаздымкі. Разам з тым, суд не дазволіў Мікалаю Аўтуховічу зняць ксеракопію з матэрыялаў справы, а толькі перапісаць ад рукі.
Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенку і Юрыя Лявонава затрымалі 8 лютага 2009 года. 20 лістапада Асіпенку і Аўтуховічу выставілі абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту.
Лявонава на пачатку жніўня вызвалілі з-пад варты, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсё абвінавачванні.
У студзені 2010 года міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch прызнала, што ваўкавыскія прадпрымальнікі былі арыштаваныя па палітычна матываваных справах.